Беларуская Служба

Экс-дэлегат Каардынацыйнай рады Ян Рудзік далучыўся да Палка Каліноўскага

17.03.2024 17:11
«Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую» – напісаў Рудзік.
 -  .
Рудзік - першы злева.Фота: Полк Каліноўскага

Былы дэлегат Каардынацыйнай рады і блогер Ян Рудзік далучыўся да Палка Каліноўскага. Пра гэта ён расказаў у сваім тэлеграм-канале. Таксама Рудзіка можна заўважыць на відэа з навабранцамі, апублікаваным самім добраахвотніцкім падраздзяленнем.

«Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Цягам жыцця і ўласнай барацьбы за Беларусь мяне натхняюць ваярскія, рыцарскія вобразы з кніг Эволы і Юнгера.
Але ж быў упэўнены, што войска – гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дысцыплінай і ўспрыняццем аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць.

Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні.

Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую» – напісаў Рудзік.

Зеркало

нг