Беларуская Служба

СМІ абверглі інфармацыю пра тое, што палітвязня Анджэя Пачобута перавялі з ПКТ у звычайную камеру

27.11.2024 15:37
Журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі.
Andrzej Poczobut w areszcie przebywał od 25 marca 2021 roku, 8 lutego 2023r. został skazany na osiem lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorze
Andrzej Poczobut w areszcie przebywał od 25 marca 2021 roku, 8 lutego 2023r. został skazany na osiem lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorzeTwitter.com/@viasna96

«Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) у Наваполацку», — паведамляе «Наша Ніва». Выданне інфармавала раней, што на апошняй акцыі салідарнасці з журналістам у Бельску было заяўлена, што Пачобута перавялі ў звычайную камеру. Пазней партал апублікаваў абвяржэнне гэтай інфармацыі, адзначыўшы, што яна «не адпавядае рэчаіснасці».

Пры гэтым, выданне пакінула інфармацыю пра тое, што Пачобут атрымлівае лісты ад блізкіх і часам да яго дапускаюць адваката.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. На судзе, які адбыўся ў пачатку 2023 года, улады абвінавацілі Пачобута, грамадзяніна Беларусі і актывіста польскай меншасці, у «распальванні сацыяльнай варожасці», а яго дзеянні, звязаныя з падтрымкай польскасці і публікацыямі артыкулаў у СМІ, былі расцэненыя як «рэабілітацыя нацызму». Пачобут таксама быў абвінавачаны ў «закліках да дзейнасці на шкоду Беларусі». Актывіст быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі.

Праваабарончыя арганізацыі прызнаюць Пачобута палітычным вязнем, а пераслед у дачыненні да яго — палітычна матываваным. Польскія ўлады пастаянна патрабуюць вызвалення Пачобута і яго рэабілітацыі. У адказ на несправядлівае прысуджэнне журналіста Польшча закрыла мытны пераход у Баброўніках.

Наша Ніва/IAR/нг