У ТTikTok яго ведаюць як «Сухараўскага сёгуна». Хлопец прыехаў з Японіі са сваёй дзяўчынай-беларускай і вырашыў вывучыць беларускую мову, каб зрабіць яе моднай. Сваю гісторыю ён расказаў Telegraf.news, на што звярнула ўвагу «Наша ніва».
У 15 гадоў Сінсукэ Сіндо прачытаў кнігу пра рускага цара Пятра, вывучыў лацінку і завёў сябра па перапісцы з Польшчы. З тых часоў ён пажадаў бліжэй пазнаёміцца са славянскай культурай.
Да 23 гадоў хлопец пачаў вывучаць рускую мову. Яшчэ жывучы ў Японіі, знайшоў рускамоўнага суразмоўцу для бясед. Ім стала студэнтка-беларуска з універсітэта Васэда, з якой японец пазнаёміўся ў сацыяльных сетках. У гутарках маладыя людзі зблізіліся настолькі, што хутка пачалі сустракацца. Калі тэрмін знаходжання дзяўчыны ў Японіі наблізіўся да канца, Сінсукэ вырашыў паехаць разам з ёй у Беларусь.
У вольны час Сінсукэ пачаў здымаць ролікі для TikTok, які спачатку завёў для таго, каб практыкаваць рускую мову. У нейкі момант японца зацікавіла беларуская мова. Упершыню ён пачуў яе ад інфарматара ў грамадскім транспарце.
Адну з такіх фраз японец з часам запомніў і ў нейкі момант вырашыў падзяліцца гэтым дасягненнем у TikTok.
«Я проста падумаў, што было б пацешна, калі б японскі хлопец перадаваў беларускую аб'яву ў аўтобусе», — успамінае Сінсукэ.
Відэа набрала амаль 400 тысяч праглядаў. І тады Сінсукэ вырашыў вывучыць беларускую мову.
Японец не знайшоў у Мінску школы для іншаземцаў, дзе можна вывучыць беларускую мову. Ён прыкладае шмат высілкаў, каб вывучыць яе самастойна.
яс