Матэрыялы былі прадстаўленыя падчас канферэнцыі «Жаночае здароўе ў беларускай турме». Ініцыятарам даследавання была псіхолаг, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады Вольга Вялічка.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама былыя палітзняволеныя — сведкі таго, пра што ішла размова.
— Калі я трапіла ў турму, першае, што мяне шакавала — бяссілле перад гэтай сістэмай, ты не можаш нічога зрабіць. Другое — гэта жорсткія ўмовы ўтрымання, перапоўненыя камеры, няма паветра, няма прагулак, няма самых неабходных сродкаў гігіены для жанчын. А таксама ўразіў фізічны і маральны гвалт з боку супрацоўнікаў сістэмы, — гаворыць Вольга Скрашчук, былая палітзняволеная.
Гомельская калонія, якая з'яўляецца асноўнай для асуджаных жанчын, выявілася месцам з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
вх