Міністры замежных спраў краін ЕС зацвердзілі 15-ы пакет санкцый супраць Расіі, Беларусі, Кітая і КНДР, паведамляе Радыё «Свабода».
Пад абмежаванні патрапілі 54 чалавекі і 30 арганізацый з Расіі, Кітая і КНДР. Прынятыя захады накіраваныя на барацьбу з абходам раней прынятых санкцый з дапамогай «ценявага флоту».
Санкцыі прадугледжваюць таксама ўключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ 26 фізічных асобаў і дзвюх юрыдычных асобаў з Беларусі.
Матывацыя новых санкцыяў — «у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны».
Папярэдні пакет санкцыяў супраць Беларусі Брусэль увёў у чэрвені сёлета. Абмежаванні адносна Беларусі, уведзеныя ў чэрвені, былі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і прадухіленне абыходу ўжо існуючых санкцый.
вс