У студзені-кастрычніку 2024 года рэальныя грашовыя даходы (даходы з улікам інфляцыі) насельніцтва Беларусі павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Згодна з важнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рост згаданых даходаў павінен скласці 3,5%.
У 2023 годзе рэальныя даходы, паводле Белстата, выраслі на 6,3%, а ў 2022 годзе скараціліся на 3,6%.
Таксама паводле звестак Белстата, студзені-лістападзе бягучага года беларусы сталі плаціць у крамах, кавярнях і рэстаранах на 16,4% больш.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў больш за 26 рублёў супраць больш за 22,5 за аналагічны перыяд 2023-га.
У студзені-лістападзе 2024 года рознічны тавараабарот склаў 80,8 млрд рублёў, то бок павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 111,8 % (у супастаўных цэнах).
аз