Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ліліі Качан пагражае буйны тэрмін за палітыку – яе абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» і ўдзел у пратэстах, паведамляе «Наша Ніва».
41-гадова Лілія Качан з Мінска мае больш за 17 гадоў стажу як урач. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе, а ў 2012 годзе ардынатуру па спецыяльнасці «хірургія». Працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а таксама ў «Нардзіне».
Качан знікла з усіх сацсетак пасля 16 кастрычніка 2024 года, калі быў выкладзены яе апошні допіс з фотаздымкамі. Пасля гэтага жанчына не з'яўлялася анлайн, быў выдалены і яе тэлеграм-акаўнт.
Лілію Качан пачынаюць судзіць 27 снежня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанні - «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да санкцыяў ці іншых мер, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі са штрафам.
аз