Беларуская Служба

Тры амбасады заклікалі вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў

19.12.2024 17:11
На пачатку снежня ў Баранавічах былі затрыманыя сем былых супрацоўнікаў закрытай газеты Intex-Press.
Сцягі Еўрасаюзафота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасада Злучанага Каралеўства ў Беларусі, Амбасада Германіі ў Беларусі, Амбасада Нідэрландаў у Польшчы і МЗС Чэхіі заклікаюць вызваліць журналістаў, неабгрунтавана затрыманых у Беларусі,  – паведамляе reform.news.

«Мы шакіраваныя нядаўнім арыштам 7 журналістаў - гэта яшчэ адзін сумны прыклад прыгнечання свабоды слова ў Беларусі 45 працаўнікоў СМІ зараз знаходзяцца за кратамі. Як сябры Кааліцыі за свабоду СМІ, мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца, і заклікаем вызваліць неабгрунтавана затрыманых журналістаў», – гаворыцца ў сумеснай заяве еўрапейскіх дыпламатаў.

Нагадаем, на пачатку снежня ў Баранавічах былі затрыманыя сем былых супрацоўнікаў закрытай газеты Intex-Press.

эж