Беларуская Служба

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але афіцыйна пра гэта не паведамляюць

19.12.2024 18:34
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адключэнне другога энергаблока Беларускай АЭС адбылося ў ноч на 4 снежня. Прайшлі больш за два тыдні, а афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма дагэтуль.
БелАЭС у Астраўцы wikipedia/By Homoatrox - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63367485

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але афіцыйна пра гэта не паведамляюць. Анансаваўся толькі «планавы рамонт» першага энергаблока. Другі энергаблок быў на рамонце летам-восенню, у сярэдзіне кастрычніка яго ўключылі ў сетку, але цяпер высветлілася, што зноў не працуе. Ён адключаны з-за парушэння герметычнасці першага контуру, які з'яўляецца носьбітам радыёактыўнай асяроддзя і знаходзіцца на абслугоўванні рэактарнага цэха, — паведамляе «Зеркало» са спасылкай на сваю крыніцу. У прыёмнай гендырэктара БелАЭС пацвердзілі, што другі энергаблок сапраўды не працуе.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адключэнне другога энергаблока Беларускай АЭС адбылося ў ноч на 4 снежня. Прайшлі больш за два тыдні, а афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма дагэтуль.

На сённяшні дзень АЭС бярэ неабходную для працы электрычнасць з агульнай энергасістэмы краіны. У Астраўцы сцвярджаюць, што ўзровень радыяцыі ў межах нормы.

Другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года. Яго ўпершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га, але пасля неаднаразова адключалі. «Першы планава-папераджальны рамонт» ішоў з 26 ліпеня — 79 дзён.

эж