Яму інкрымінуецца артыкул 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Сяргей Шаціла.
Сцяпан Манкевіч — беларускі комік. Адвучыўся на псіхолага ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, працаваў вядучым на «Радыус ФМ». Апошнія гады быў вядомы як стэндапер, таксама займаўся правядзеннем вяселляў, піша «Наша Ніва».
вх