Беларуская Служба

Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

20.12.2024 11:08
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах.  
Verfolgung von Familien politischer Gefangener in Belarus geht weiter.
Verfolgung von Familien politischer Gefangener in Belarus geht weiter.Shutterstock.com/BRAINSTROM

Беларускія праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. «Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў», гаворыцца ў паведамленні ПЦ «Вясна».

Кожны, хто пацярпеў ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека, можа напісаць на @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org, нагадваюць адмыслоўцы.

Апроч таго, праваабаронцы заклікаюць пацярпелых ад рэпрэсій, звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

Праваабаронцы нагадваюць, што можна самастойна задакументаваць выпадак пераследу і катаванняў, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых».

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл