Кнігу расійскага журналіста Міхаіла Фішмана аб забітым палітыку Барысе Нямцове прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламіФота з адкрытых крыніц
17 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў кнігу расійскага журналіста Міхаіла Фішмана «Пераемнік. Гісторыя Барыса Нямцова і краіны, у якой ён не стаў прэзідэнтам» “экстрэмісцкімі” матэрыяламі.
Абнаўленне ў спісе заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Акрамя гэтага ў спіс трапілі дзве старонкі ў сацыяльнай сетцы Х — Андрэй Белавешкін і Speak_like_Belarus; закрыты чат ў Viber «Калегі-сяброўкі».
вх