За 11 месяцаў гэтага года аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у Беларусі склаў 38 млрд 100 млн рублёў — плюс 4 млрд за месяц. За такі ж перыяд мінулага года гэты паказчык дасягаў 30 млрд 800 млн рублёў, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Белстат.
Пры гэтым працягвае скарачацца доля замежных інвестыцый у асноўны капітал.
Калі ў кастрычніку яна паменшылася на 0,3% — да 4,7%, то ў лістападзе страціла яшчэ 0,2%, дасягнуўшы 4,5%.
Пры гэтым 53% інвестыцый у асноўны капітал прыпадае на прыватную форму ўласнасці — месяц таму гэты паказчык быў 52,8%. На дзяржаўную — 42,5%, як і па выніках кастрычніка.
На Мінскую вобласць прыпадае чвэрць інвестыцый у асноўны капітал, а на Мінск — 21%. Доля Брэсцкай вобласці — 13,2%, Гомельскай — 12,6%, Гродзенскай — 10,2%, а Магілёўскай і Віцебскай — па 9%.
вс