Уладзімір Макей памёр ад «неўдакладненых прычын». Так запісана ў афіцыйных базах памерлых, якія аказаліся ў «Кіберпартызанаў». Аб’яднанне атрымала доступ да базаў памерлых у Беларусі да 2024 года, паведамляе «Еўрарадыё».
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей памёр у лістападзе 2022 года ва ўзросце 64 гадоў. Яго раптоўная смерць выклікала шмат канспіралагічных тэорый. Нехта казаў, што ў тагачаснага кіраўніка МЗС «не вытрымала сэрца», іншыя падазравалі забойства высокапастаўленага чыноўніка.
Дарэчы, тыя ж «неўдакладненыя прычыны» пазначаныя і ў Аляксея Аўраменкі — міністра транспарту, які памёр у 2023 годзе ва ўзросце 46 гадоў. Выказваліся здагадкі, што ён скончыў жыццё самагубствам.
Такая ж прычына смерці — у палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі ў нявысветленых абставінах.
вс