Беларуская Служба

BYSOL павялічвае выплаты для дапамогі палітвязням

02.01.2025 14:21
Фонд BYSOL павялічвае выплаты палітвязням і тым, хто вызваліўся да 1000 еўра.
 .
Ілюстрацыйная графіка.Аўтар: Вясна'96

«Год пачынаем добрымі навінамі! BYSOL падымае суму выплаты палітвязням і вызваленым да €1000», - напісаў Андрэй Стрыжак у Facebook.

Таксама BYSOL сумесна з BY_help працягваюць комплексна падтрымліваць былых палітвязняў. Падтрымка можа быць фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і эвакуацыйнай.

Нагадаем, цягам 2024 года BYSOL аказаў дапамогу палітвязням ды іх сем'ям на суму каля 620 тыс. еўра. Падтрымка таксама аказвалася беларускіх добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне.  

reform.news/эж

«Не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме», – праваабаронцы звярнуліся да сваякоў палітвязняў

14.01.2024 10:27
Ініцыятывы выказваюць спачуванні сваякам і адзначаюць, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку.