Беларуская Служба

Ад беларусаў патрабуюць падпісаць «афіцыйнае папярэджанне» перад выбарамі

17.01.2025 12:07
Праваабаронцы апублікавалі фота дакумента.
Фота дакументаВясна

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі грамадзянам выдаюць дакументы з папярэджаннем аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства. Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў фатаграфію такога дакумента.

Згодна з тэкстам папярэджання, грамадзянам тлумачыцца адказнасць за публічныя заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, здрадзе дзяржаве, тэрарыстычным актам, дыверсіям, а таксама іншым дзеянням, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. У дакуменце таксама згадваюцца наступствы за заклікі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі.

Тым, хто не згодны з падпісаннем дакумента, даецца магчымасць яго абскарджання: спачатку ў вышэйстаячага кіраўніцтва органа пракуратуры, а потым у судзе.

Праваабаронцы з ПЦ «Вясна» паведамляюць, што такія папярэджанні масава ўручаюцца грамадзянам па ўсёй краіне.

Вясна/ав