За ўдзел у пратэстах судзяць 51-гадовую выкладчыцу Універсітэта фізкультуры Эліну Лапухіну, піша «Наша Ніва».
Справу пачнуць разглядаць 23 студзеня 2025 года ў судзе Савецкага раёна Мінска. Ёй інкрымінуюць удзел у пратэстах па ч. 1 ст. 342 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула - ад арышту да 4 гадоў калоніі. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Шаціла.
Эліна Лапухіна (Хацько) зрабіла баскетбольную кар'еру, гуляла за клубы БДПУ (Мінская вобласць, 1992—1995), «Акадэмія» (Мінская вобласць, 1996—1998), «Бярэзіна» (Барысаў, 1998—2007). Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала сярэбраныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля заканчэння кар'еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.
эж