Беларуская Служба

Спынены выраб «пашпарту новай Беларусі»

04.02.2025 13:15
Літоўская фірма, якая займалася вырабам беларускага пашпарта для дэмакратычных сіл, спыніла выпуск дакументаў.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://tsikhanouskaya.org/be/

«Мы спыняем супрацоўніцтва з арганізацыяй "Belarus Passport Center“ і спыняем выпуск гэтага непрызнанага беларускага пашпарта», – гаворыцца ў лісце кіраўніцы кампаніі «Garsų pasaulis» Аны Янаўскене, паведамляе Еўрарадыё.

Літоўская кампанія прыняла дадзенае рашэнне пасля крытыкі з боку палітыкаў і папярэджання праваахоўных органаў Літвы. 

«Пашпарты Новай Беларусі», падрыхтаваныя для беларускіх палітуцекачоў, у Літве павінны лічыцца несапраўднымі. Суд прыме канчатковае рашэнне, ці прызнаваць іх выраб злачынствам. Пра гэта гаворыцца ў «тлумачальна-інфармацыйным» лісце генпракурора Літвы Гінтаса Іванаўскаса.

Крыніца: Еўрарадыё/юл