Дадзенае рашэнне было прынята ў рамках пасяджэння рады Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) у Лазане.
Беларускім клубам забаронена прымаць удзел у Лізе чэмпіёнаў і Кантынентальным кубку. Пытанне допуску зборнай Беларусі на сезон-2026/27 будзе разгледжана ў маі 2026 года.
Акрамя таго Міжнародная федэрацыя апавясціла расійскі бок, што ён таксама прапусціць будучы Чэмпіянат свету 2025 года. Расія ўжо заявіла, што будзе аспрэчваць гэтае рашэнне.
У расіян захоўваюцца тэарэтычныя шанцы на ўдзел у Моладзевым чэмпіянаце свету і зімовых Алімпійскіх гульнях - канчаткова гэта вызначыцца на кангрэсе ў траўні і на пасяджэнні рады IIHF у кастрычніку.
Крыніца: Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF)/юл