Увечары 4 лютага другі раз за дзень быў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест часопіса «Абажур», які выдавала Беларуская асацыяцыя журналістаў. Рашэнне датычыць трэцяга нумару за 2018 год, паведамляе БАЖ.
Большая частка матэрыялаў гэтага нумару была прысвечаная тэме пераследу за прафесійную дзейнасць журналістаў беларускіх недзяржаўных СМІ.
Часопіс «Абажур» выдаваўся журналісцкай арганізацыяй з 2000 па 2021 год. Выданне спыніла выхад пасля таго, як у жніўні 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў па патрабаванню Міністэрства юстыцыі юрыдычны статус Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У лютым 2023 года КДБ Беларусі абвесціў БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем».
вс