Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі ўпершыню за апошнія тры месяцы

07.02.2025 08:43
Адна з асноўных прычын, чаму ў студзені павялічыліся ЗВР, - рост кошту золата.
Ілюстрацыйнае фотаImage by PublicDomainPictures from Pixabay/CC0

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага банка, на 1 лютага склалі 9 мільярдаў 333,2 мільёны долараў. Гэтая сума за студзень вырасла на 410,6 мільёнаў долараў.

У снежні мінулага года ЗВР знізіліся на 127,7 мільёнаў долараў, за лістапад - на 139 мільёнаў, а да гэтага раслі на працягу чатырох месяцаў запар.

На 2025 год улады прагназуюць, што ЗВР будуць не ніжэй за адзнаку ў 7,1 мільярды долараў. За 2024 рэзервы павялічыліся на 795,2 мільёнаў долараў.

Крыніца: Зеркало/юл