Рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкімі» нашыя старонкі ў Telegram і Instagram. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Першамайскана раёна Мінска 4 лютага, аднак аб ім стала вядома толькі сёння.
Больш за год таму ўся прадукцыя Польскага радыё была прызнаная беларускім рэжымам «экстрэмісцкай». Усе сайты дзяржаўнай радыёкарпарацыі Польшчы ў Беларусі заблакаваныя. Пазней «экстрэмісцкай» прызналі і нашу старонку ў Facebook. Агулам Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў налічвае ўжо каля 1500 старонак.
Нагадваем нашым чытачам і слухачам, паклапаціцеся пра сваю бяспеку — калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то майце на ўвазе «экстрэмісцкі» статус нашых старонак.
Падпісацца на нашы старонкі можна тут: Telegram і Instagram.
эж