У студзені 2025 года быў абноўлены Webometrics — глабальны рэйтынг універсітэтатў, які складае іспанскі даследчы цэнтр CSIC, заўважылі аўтары ТГ-каналу «De facto. Беларуская навука».
Сутнасць рэйтынгу ў паказчыку лічбавай актыўнасці: цытуемасці навуковых прац, вэб-відавочнасці ўніверсітэта, колькасці публікацый і г.д. Ён арыентаваны на навуковую актыўнасць універсітэтаў, а не на іх акадэмічныя дасягненні.
Пазіцыі пяці найлепшых беларускіх вну ў новым рэйтынгу: БДУ — 1202 пазіцыя (пяць гадоў таму — 763, год таму — 1048); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — 3413 (пяць гадоў таму — 4248, год таму — 3275); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — 3627 (пяць гадоў таму — 3326, год таму — 3456); БДУІР — 3993 (пяць гадоў таму — 3719, год таму — 3913); БНТУ — 4376 (пяць гадоў таму — 2536, год таму — 4170).
Гэты рэйтынг складаецца групай Cybermetrics, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнага даследчага савета Іспаніі (CSIC), і ўключае амаль 32 000 вышэйшых навучальных устаноў з усяго свету. Ён публікуецца з 2004 года з мэтай прасоўвання адкрытага доступу да ведаў, ствараемых універсітэтамі.
euroradio.fm/эж