Беларуская Служба

Сёння пачынаюць судзіць маці і цётку анархіста Францкевіча

10.02.2025 12:23
Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.
Таццяна Францкевіч і Наталля Лабацэвіч фота: Белсат

Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.

Іх справу сёння пачынаюць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.

Вясна/ав