Беларуская Служба

Пачынаюць судзіць беларуса, які вярнуўся з Польшчы дадому

10.02.2025 13:32
Працэс над Русланам Зубковым пачынаецца 10 лютага 2025 году ў Брэсцкім абласным судзе.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

 Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «Абраза прэзідэнта» (ч. 1 арт. 368 КК). Яму пагражае да 6 гадоў калоніі.

Руслану Зубкову 26 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, апошнія гады ён жыў і працаваў у Польшчы, піша «Наша ніва».

У снежні 2023 году Зубкова ўнеслі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фармавання «Расія — гэта зло». Гэта невялікі тэлеграм-чат на 135 чалавек, дзе актыўныя цяпер толькі тры чалавекі.

У лютым 2024-га Руслана абвяшчалі ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі — гэта значыць, што на той момант ён яшчэ быў на свабодзе. Калі Руслан быў затрыманы, таксама невядома. У першы раз яго судзілі ў чэрвені 2024 году за «абразу» Лукашэнкі ў Камянецкім раённым судзе. Той вырак невядомы.

Свабода/ав