Пра зніжэнне сваіх даходаў заявілі 24,7% рэспандэнтаў, якія ўзялі ўдзел у штоквартальным апытанні даследчага цэнтра BEROC, паведаміла на брыфінгу 18 лютага яго навуковы супрацоўнік Віялета Панасевіч.
Больш за палову апытаных (52%) назвалі прычынай рост цэн, кожны пяты — скарачэнне заказаў (кліентаў). На зніжэнне даходаў 19% рэспандэнтаў паўплывала змяненне курсу беларускага рубля да замежных валют. Пра скарачэнне зарплаты паведамілі 15%, скасаванне прэмій і павышэнне заробкаў — 13% і 12% адпаведна.
Паводле эксперта, 43% гэтай катэгорыі рэспандэнтаў адзначылі, што даюць рады зніжэнню даходаў за кошт эканоміі на забаўляльных рэчах, 33% — скарацілі выдаткі на ежу, 27% — выдаткоўваюць зберажэнні, 26% — радзей купляюць новую вопратку, выбіраючы эканом-варыянты, 25% — пратэрмінавалі плацяжы, 15% — адклалі буйныя пакупкі.
Па 26% апытаных заявілі, што эканамічная сітуацыя ў краіне за год стала «значна або крыху лепшай» і «значна або крыху горшай». 30% глядзяць у будучыню пазітыўна, 19% - не чакаюць нічога добрага.
Позірк/аз