У 16-ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, прыняты 24 лютага, увайшло беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Інтэграл», якое дзесяць дзён таму наведваў Аляксандр Лукашэнка, - паведамляе euroradio.
У рашэнні ЕС адзначаецца, што прадукцыю «Інтэграла» закупляюць «расійскія арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, а яго прадукцыя была выяўленая на полі бою». Асобна падкрэсліваецца, што большую частку экспарту «Інтэграла» складаюць акурат расійскія заказы.
У дакуменце гаворыца, што Расія інвеставала ў «Інтэграл» 350 млн долараў, бо паўправаднікі жыццёва важныя для ваенных дзеянняў, якія РФ вядзе ва Украіне.
«Таму ААТ «Інтэграл» падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, а таксама падтрымлівае і атрымлівае выгаду з урада Расеійскай Федэрацыі, які нясе адказнасць за анэксію Крыма і дэстабілізацыю Украіны», — канстатуюць у Бруселі.
эж