Беларуская Служба

Ціханоўская выказалася ў падтрымку Украіны

01.03.2025 15:18
Святлана Ціханоўская на платформе Х пракаментавала канфлікт паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам, Джэй Дзі Вэнсам у Вашынгтоне.
.
С. Ціханоўская https://t.me/tsikhanouskaya

«Свабоду трэба абараняць заўсёды — у Беларусі, ва Украіне і ўсюды, дзе яна знаходзіцца пад пагрозай. Вайна Расіі супраць Украіны — гэта вайна супраць самой свабоды. Гэта вайна супраць каштоўнасцяў, якія аб'ядноўваюць усіх нас. Адважны народ Украіны змагаецца не толькі за сваю будучыню, але і за свабодную, мірную і бяспечную Еўропу. Беларусы падтрымліваюць Украіну», — напісала лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.

У пятніцу, 28 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведваў Вашынгтон для падпісання пагаднення аб рэдкіх выкапняў. У выніку сустрэча з Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам перарасла ў спрэчку перад камерамі. Трамп абвінаваціў Зяленскага ў няўдзячнасці і што ён «гуляецца трэцяй сусветнай вайной».

вх