Інтэрнэт-пляцоўка «Куфар Нерухомасць» прааналізавала дадзеныя за снежань — люты.
У Мінску цэны на нерухомасць растуць. У снежні квадратны метр каштаваў у сярэднім 1535 долараў, у лютым ужо 1582 долары. Самыя запатрабаваныя традыцыйна 1-пакаёвыя кватэры — на іх прыйшлося 46% усіх паспяхова закрытых здзелак за зіму. Іх медыяны кошт квадрата ў новабудоўлях дасягнуў 1 800 долараў.
Брэст і Гродна — самыя дарагія пасля Мінска, медыяныя цэны тут складаюць 59 700 долараў і 51 000 долараў за аднапакаёвую кватэру адпаведна.
У рэгіёнах попыт засяроджаны на больш даступных кватэрах на другасным рынку, новабудоўлі менш запатрабаваныя.
Магілёў знаходзіцца на сярэднім узроўні коштаў. Медыяны кошт жылля ў гэтым горадзе - 44 200 долараў.
Гомель і Віцебск застаюцца самымі даступнымі: тут кватэры можна купіць у сярэднім за 41 500 долараў і 40 000 долараў.
Паводле belmarket.by/вх