Арганізацыя былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых ведамстваў BELPOL апублікавала расследаванне пра яшчэ адну рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Яна называецца "Краснасельскае" і знаходзіцца ў 40 км ад Мінска.
На тэрыторыі рэзідэнцыі знаходзяцца тры будынкі, кожны з якіх можна параўнаць з элітнай гасцініцай, і верталётная пляцоўка. Акрамя таго, у комплексе ёсць турэцкая лазня, саўна, джакузі, трэнажорная зала і басейн.
Толькі на шторы і карнізы для рэзідэнцыі дыктатара было выдаткавана ад 449 да 560 тыс. рублёў.
вс