У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак гібелі дзіцяці, звязаны з выкарыстаннем электроннай цыгарэты(вейпа). Пра гэта заявіў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцыі па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч, паведамляе «Люстэрка».
Трагедыя адбылася ў Дзяржынску 13 сакавіка. «Зафіксаваная смерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў курыла вeйп. У выніку адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасць. На жаль, так і не прыйшла да памяці», — паведаміў прадстаўнік МУС.
Ён зазначыў, што гэта першы выпадак смерці ў Беларусі пасля выкарыстання вейпа. Па словах Дземідовіча, міліцыя штогод фіксуе выпадкі шпіталізацыі дзяцей пасля ўдыхання пары з дапамогай вейпаў.
Нагадаем, у Беларусі плануюць увесці ўзмацненне жорсткасці для рынку курыльных сістэм і электронных цыгарэт. Змяненні прапісаны ў праекце закона аб рэгуляванні тытунёвага рынку і нікаціназмяшчальных вырабаў. Таксама ўлады хочуць забараніць курыць на балконах шматпавярховак і побач з імі.
аз