У Дзяржаўнай памежнай ахове Латвіі паведамілі, што з пачатку году папярэдзілі незаконнае перасячэнне мяжы з боку Беларусі 78 асобамі, – паведамляе svaboda.org. «28 лютага супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы выявілі спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы 20 асобамі», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, якое цытуе выданне.
Паводле звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, з пачатку году з Беларусі спрабавалі незаконна перайсці мяжу 31 асоба. 29 лютага такіх фактаў не зафіксавалі. Памежная варта Польшчы паведаміла, што толькі за два дні – 26 і 27 лютага – папярэдзілі спробы перайсці мяжу 91 чалавек.
З пачатку лютага на межах ЕЗ не фіксавалі спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
эж