Цягам двух дзён (28 і 29 лютага) беларуска-польскую мяжу спрабавалі перакрочыць 68 нелегалаў, паведаміла Памежная служба Польшчы. Памежнікі паінфармавалі, што інцыдэнты мелі месца на ўчастках мяжы, за ахову якіх адказваюць заставы «Белавежа» і «Дубічы Царкоўныя».
У сваю чаргу 26 і 27 лютага перайсці мяжу спрабаваў 91 нелегальны мігрант.
У першыя два зімовыя месяцы бягучага года на беларуска-польскай мяжы назіралася зацішша: здараліся дні, калі не было ні адной спробы пераходу граніцы.
вс