Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці». Справу разглядаў суддзя Сяргей Багінскі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Аляксандра Стругальскага затрымаў ГУБАЗіК яшчэ 4 кастрычніка 2022 года. Увесь гэты час працягвалася папярэдняе следства. Да суда мужчына ўтрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля.
Паводле прарэжымных Тэлеграм-каналаў, дзе было апублікаванае відэа, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд «Байсол».
Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.
Аляксандра Стругальскага пакаралі абмежаваннем свабоды тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
вс