Беларуская Служба

У мінулым годзе прытулку ў Еўропе папрасілі больш за 5 тыс. 600 беларусаў

01.03.2024 19:03
Найчасцей беларусы звярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Германіі і Літвы.Найчасцей беларусы звярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Германіі і Літвы.
Сцягі Польшчы і Еўрасаюза Grand Warszawski/Shutterstock

У 2023 годзе міграцыйныя службы 27 краін Еўрасаюза, а таксама Швейцарыі і Нарвегіі разгледзелі 4 тыс. 299 заяваў ад беларусаў. Агулам было пададзена больш за 5 тыс. 600 зваротаў з просьбай аб прызнанні статусу ўцекача, з іх 5 тыс. 200 заяў былі пададзеныя ўпершыню. Такія лічбы паведаміла Агенцтва Еўрасаюза па пытаннях прытулку.

Пазітыўныя рашэнні аб прызнанні статусу ўцекача былі вынесеныя ў 81% выпадкаў. Такім чынам, прытулак у Еўрасаюзе ў 2023 годзе атрымалі 3 тыс. 482 грамадзян Беларусі.

Найчасцей беларусы звярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Германіі і Літвы.

вс