Беларуская Служба

Чатыры арганізацыі па дапамозе рэпрэсаваным ствараюць «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»

03.03.2024 14:06
BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» ствараюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі.
  -
Першы беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне Фота: https://t.me/stryzhak

На Першым беларускім бізнэс-форуме ў Вашынгтоне Андрэй Стрыжак паведаміў, што BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» ствараюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі.

«Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі – ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой.

Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Служба хуткай гуманітарнай дапамогі – адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі. Яна мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.

эж