Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заявіў у Бруселі, што Польшча не згаджаецца з прынцыпамі міграцыйнага пакта ЕС, перш за ўсё, з-за свайго «ўнікальнага геаграфічнага становішча».
«Зразумела, калі гэтыя рашэнні будуць прынятыя, мы, вядома, будзем іх рэалізоўваць», – дадаў кіраўнік польскага МУС перад пачаткам пасяджэння Савета Еўрасаюза па юстыцыі і ўнутраных справах у Бруселі.
Марцін Кярвіньскі(Marcin Kierwiński) зазначыў, што пакт Еўрасаюза не бярэ пад увагу, што Польшча мяжуе з Украінай і Беларуссю:
- Сітуацыя, з якой мы мелі справу на польска-беларускай мяжы, мае настолькі выключны характар, што ўсе рашэнні міграцыйнага пакту павінны яе ўлічваць. На жаль напярэдадні ўрад не ўзяў гэтага пад увагу, падчас перамоваў па справе міграцыйнага пакту.
Кіраўнік МУС дадаў, што цяперашні польскі ўрад будзе дамаўляцца ў Бруселі аб індывідуальным падыходзе да Польшчы ў гэтым пытанні.
Рэформу міграцыйнай палітыкі ўпершыню Еўракамісія прапанавала ў 2016 годзе, але справа доўга зацягвалася ў сувязі з супрацівам часткі членскіх краін, у тым ліку Польшчы.
Нагадваем, ключавым элементам міграцыйнага пакта ЕС з'яўляецца правіла абавязковай салідарнасці, якое прадугледжвае прыём мігрантаў. Прыём мігрантаў можа быць заменены фінансавай кампенсацыяй у памеры каля 20 000 еўра за кожнага непрынятага мігранта.
IAR/аз