Беларуская Служба

Улады выявілі дзясяткі парушэнняў працы беларускіх інтэрнэт-крамаў

04.03.2024 13:33
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказала аб парушэннях, выяўленых у выніку маніторынгу іх працы.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла работу больш як 50 інтэрнэт-крамаў. У выніку выяўлена каля 40 парушэнняў. Суб’ектам гаспадарання, якія дапусцілі парушэнні, накіравалі 5 прадпісанняў і 34 рэкамендацыі наконт выпраўлення, паведамляе «Свабода».

Маніторынг паказаў, што часцей за ўсё парушаецца пастанова Савету міністраў № 31 «Аб зацвярджэнні Правілаў продажу тавараў пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю». Напрыклад, пакупнікоў не інфармуюць аб поўным найменні і месцы знаходжання юрыдычнай асобы або ІП.

Акрамя таго, анлайн-крамы не даводзілі звесткі аб умовах набыцця і аплаце тавараў, а таксама спосабах іх аплаты, дастаўцы тавараў, кошце і ўмовах аплаты.

Таксама ўстаноўленыя факты размяшчэння на галоўнай старонцы асобных інтэрнэт-крамаў рэкламы алкагольнага напою, якая змяшчае выяву напою і яго спажывецкага ўпакавання. Пры гэтым рэкламадаўца не ёсць вытворцам алкагольных напояў. Такім чынам, названая рэклама забаронена.

Аналагічныя парушэнні дапушчаныя і ў рэкламе тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікатыназмяшчальных вырабаў, вадкасцяў для электронных сістэмаў курэння на інтэрнэт-рэсурсе суб’екту гаспадарання, які не быў вытворцам і (або) імпарцёрам такіх тавараў.

аз