3 сакавіка 2023 года лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека(FIDH) Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да дзесяці, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення адпаведна.
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і іншыя арганізацыі патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і заклікаюць міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе распараджэнні дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб заклікаць беларускія ўлады забяспечыць вяршэнства права і вызваліць усе асобы, асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, апублікаванай на сайце Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, паведамляе «Вясна».
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў была створана ў 1997 годзе Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека(FIDH) і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT).
Мэтай гэтай праграмы зʼяўляецца прадухіленне або паляпшэнне сітуацый, звязаных з рэпрэсіямі ў дачыненні да праваабаронцаў.
FIDH і OMCT зʼяўляюцца членамі ProtectDefenders.eu, механізму Еўрапейскага Саюза па абароне правоў чалавека, створанага міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.
аз