Палітвязень Уладзіслаў Беладзед асуджаны на тры гады калоніі. Яго прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «абразе Лукашэнкі», «распальванні варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».
Маладога чалавека затрымалі летам 2023 года. Агулам яго арыштоўвалі на 45 дзён паводле артыкула аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Справу Беладзеда з лютага 2024 года ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Алена Ананіч з Мінскага гарадскога суда.
Уладзіслаў Беладзед – выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ. Пасля заканчэння ВНУ ён паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскай катэдры.
У канцы лета мінулага года беларускія праваабаронцы прызналі Уладзіслава Беладзеда палітвязнем. Праваабаронцы пры гэты паведамілі, што хлопец «падвергнуўся бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню».
вс