Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя шляхі павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.
Таццяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю «калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя «выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Дзяржынскага», паведамляе тэлеграм-канал Ліцэя БДУ.
Таццяну Мамчыц прызначылі дырэктарам Ліцэя БДУ ў кастрычніку 2023 года, дагэтуль яна працавала начальніцай вучэбна-метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.
Крыніца: «Наша Ніва»