Беларуская Служба

За мінулы тыдзень у беларускіх судах разглядалі 87 палітычных крымінальных справаў: за пратэсты судзілі 35 чалавек

25.11.2024 14:24
Мінімум 11 судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме. 
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

З 18 па 22 лістапада ў беларускіх судах разглядалі 87 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 106 чалавек. Мінімум 11 судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме. Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул – «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 35 чалавек. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум шэсць чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 41 чалавека.  

Пасля падзей 2020 года ў краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследаваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.

Вясна/ав