Беларуская Служба

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын: за кратамі знаходзіцца 163 палітзняволеныя жанчыны

25.11.2024 17:20
ПЦ «Вясна» сабраў інфармацыю пра сітуацыя палітзняволеных жанчын у Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын, традыцыйна пачынаецца 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту, якія скончацца 10 снежня – у Міжнародны дзень правоў чалавека.

ПЦ «Вясна» сабраў інфармацыю пра сітуацыя палітзняволеных жанчын у Беларусі.

Сёння за кратамі знаходзіцца 163 палітзняволеныя жанчыны, а за чатыры гады праваабаронцы зафіксавалі больш за 1450 вынесеных палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах у адносінах да жанчын. Рэальная ж лічба рэпрэсаваных жанчынаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе – невядомая.

У дачыненні да затрыманых часта прымяняецца фізічная сіла, спецсродкі, псіхалагічны ціск, пагрозы фізічнага і сексуальнага гвалту, а таксама пагрозы адабрання дзяцей ці прычынення шкоды блізкім. Умовы ўтрымання ў зняволенні значна пагаршаюць здароўе жанчын, пры гэтым медыцынская дапамога не забяспечваецца.

Праваабаронцам ПЦ «Вясны» пастаянна становяцца вядомымі звесткі пра новыя выпадкі рэпрэсій і бесчалавечныя адносіны адміністрацыі гомельскай і зарачанскай калоній да зняволеных. Яшчэ ў пачатку сакавіка 2023 году ў ПК-4 узмацніўся ціск на зняволеных: часта сталі праводзіцца ператрусы і допыты. Жанчыны даўно не атрымліваюць лісты, аднак паведамляецца, што іх у калоніі выклікаюць на допыты праз лісты, у тым ліку і старыя, дзе асобы, якія вядуць допыт, спрабуюць даведацца, кім для іх даводзяцца людзі, якія дасылаюць лісты. Палітзняволеныя ўвесь час сутыкаюцца з псіхалагічным ціскам з боку супрацоўнікаў калоніі.

У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць. Адно з такіх — змяшчэнне палітзняволеных у так званую «клетку», якая знаходзіцца на вуліцы паміж жылой і вытворчай зонамі.

Гэта толькі некаторыя факты. Больш чытайце на старонцы «Вясны».

ав