Беларуская Служба

Уначы праз расійскія беспілотнікі Беларусь тройчы падымала баявую авіяцыю

26.11.2024 15:33
Паветраных сілы УСУ заявілі, што над тэрыторыяй Беларусі былі лакацыйна страчаныя 5 БПЛА.
Для беларусаў распачаўся конкурс еўрапейскіх стыпендый на навуковыя стажыроўкі https://t.me/Hajun_BY

Уначы 26 лістапада ў паветраную прастору Беларусі з Украіны мінімум 17 разоў заходзілі расійскія дроны-камікадзэ, - паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Гэта ўдвая менш, чым у ноч напярэдадні.

Паводле «Беларускага Гаюна», беспілотнікі праходзілі праз «беларускі калідор» і сыходзілі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска. Пры гэтым адзін з іх зайшоў у прастору Беларусі двойчы.

Назіральнікі адзначаюць, што два «Шахеды» маглі быць збітыя беларускай супрацьпаветранай абаронай у Мазырскім раёне. Яны зніклі адначасова каля 3:10 ў прыгарадзе Мазыра.

Дзяжурная авіяцыя беларускіх Ваенна-паветраных сілаў падымалася за ноч тройчы.

Паветраных сілы УСУ заявілі, што над тэрыторыяй Беларусі былі лакацыйна страчаныя 5 БПЛА.

эж