Беларуская Служба

Мінінфарм Беларусі не блакуе сацсеткі, пакуль на іх могуць працаваць прапагандысты 

26.11.2024 17:12
У Мінінфарме абмяркоўваюць варыянт развіцця падзей, калі міжнародныя лічбавыя платформы могуць быць зачыненыя для беларускай дзяржпрапаганды.
Ілюстрацыя Shutterstock

Міністэрства інфармацыі пакуль не блакуе сацыяльныя сеткі, бо на іх могуць працаваць дзяржаўныя СМІ. Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, чытаем на партале reform.news.

«Мы сапраўды пакуль на сённяшні дзень не ідзем на нейкія радыкальныя крокі па блакаванні канкрэтных сацыяльных сетак цалкам, выдатна разумеючы, што сёння на гэтых пляцоўках, няхай і з пэўнымі абмежаваннямі, нашы дзяржаўныя СМІ, а значыць мы, маем магчымасць выхаду на дастаткова шырокую аўдыторыю», - сказаў прапагандыст.

Кунцэвіч таксама адзначыў, што ў Мінінфарме абмяркоўваюць варыянт развіцця падзей, калі міжнародныя лічбавыя платформы могуць быць зачыненыя для беларускай дзяржпрапаганды.

эж