Беларуская Служба

«Экстрэмісцкай» прызнаная старонка на платформе Х спецпрадстаўніцы Літвы ў беларускіх справах

26.11.2024 18:37
Палітык супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку з Офісам Святланы Ціханоўскай. Андрыяўскене працуе на адлегласці, з Вільні.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Reform.by

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» асабістую старонку Асты Андрыяўскене ў сацыяльнай сетцы Х. Дыпламатка з'яўляецца спецыяльнай прадстаўніцай Літвы ў беларускіх справах, пасол у асаблівых даручэннях МЗС Літвы, - паведамляе svaboda.org.

Палітык супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку з Офісам Святланы Ціханоўскай. Андрыяўскене працуе на адлегласці, з Вільні.

У кастрычніку часовая павераная Літвы ў справах Беларусі пісала пра візіт групы еўрапейскіх дыпламатаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД. У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі да крыжоў.

Таксама ўлады ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт артысткі Святланы Бень (sveta.ben), YouTube-канал «BELPOL SHORTS & NEWS VIDEOS», старонкі ў Х пад назвамі «Шыба», «sandra baby potato», «Treci Dotyk» і старонку «МХД — Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Агулам жа ў гэты спіс уключана 6565 матэрыялаў, ён налічвае амаль 1400 старонак. 

эж