Беларуская Служба

З'явілася даследаванне пра здароўе жанчын у зняволенні

29.11.2024 18:18
Праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасць» правяла вялікае даследаванне таго, якія ўмовы для жанчын у пенітэнцыярнай сістэме Беларусі.
           .
Так намалявала "клетку" для пакарання жанчын у Гомельскай калоніі палітзняволеная Кася Будзько.Фота: ПЦ "Вясна"

Матэрыялы былі прадстаўленыя падчас канферэнцыі «Жаночае здароўе ў беларускай турме». Ініцыятарам даследавання была псіхолаг, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады Вольга Вялічка.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама былыя палітзняволеныя  — сведкі таго, пра што ішла размова.

— Калі я трапіла ў турму, першае, што мяне шакавала — бяссілле перад гэтай сістэмай, ты не можаш нічога зрабіць. Другое — гэта жорсткія ўмовы ўтрымання, перапоўненыя камеры, няма паветра, няма прагулак, няма самых неабходных сродкаў гігіены для жанчын. А  таксама ўразіў фізічны і маральны гвалт з боку супрацоўнікаў сістэмы, — гаворыць Вольга Скрашчук, былая палітзняволеная.

Гомельская калонія, якая з'яўляецца асноўнай для асуджаных жанчын, выявілася месцам з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрымання. 

вх