Беларуская Служба

Віцэ-спікер Сейма: Літва будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, незалежна ад складу парламента

02.12.2024 11:43
Пра гэта 2 снежня заявіў віцэ-спікер Сейма Літва Юозас Алекас на канферэнцыі «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці».
   :
Канферэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці»фота: Люстэрка

Незалежна ад таго, якія партыі прыйшлі да ўлады, Літва працягне падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, бо гэта ў інтарэсах самой дзяржавы. Пра гэта 2 снежня заявіў віцэ-спікер Сейма Літва Юозас Алекас на канферэнцыі «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці».

— Думаю, што палітыкі тут у Літве, у Еўропе ці міжнародных інстытуцыях будуць імкнуцца дапамагчы прадстаўляць Беларусь, каб дабіцца больш пазітыўнай будучыні. Таму што не можа быць сапраўды дэмакратычнай Літвы і Еўропы, калі побач будзе дыктатарскі рэжым, - заявіў Юозас Алекас.

Палітык таксама адзначыў, што «Крыж добрасуседства», які Святлана Ціханоўская ўручыла міністру замежных спраў Літвы Габрыэлюсу Ландбергісу ў пачатку лістапада, безумоўна важная ацэнка дзейнасці ўрада. Аднак Літва дапамагае Беларусі не з жадання атрымліваць узнагароды.

- Гэта ў нашых інтарэсах незалежна ад таго, якая партыя лідзіруе ў краіне. Вы заўсёды знойдзеце сяброў. Мы тут у Літве можам спрачацца адзін з адным, але ў дачыненні да Беларусі і Украіны ў нас (гаворка пра розныя партыі. — заўв. рэд.) пазіцыя аднолькавая. Могуць адрознівацца асобныя элементы, але гэта не сутнасць. Думаю, і далей так будзе, - выказаў упэўненасць віцэ-спікер Сейма.

Алекаса падтрымаў і дэпутат ад партыі Саюз Радзімы - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты Эмануэліс Зінгерыс. Ён запэўніў, што ў Літве разумеюць, што Беларусь - не Расія.

- І мы будзем і надалей умацоўваць падтрымку [у тым ліку палка] Каліноўскага ў новым урадзе, - сказаў Зінгерыс.

Выбары ў Сейм Літвы прайшлі ў пачатку лістапада. На іх перамагла Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), на другім месцы - кіруючая партыя кансерватараў Саюз Айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (СА-ЛХД).

Люстэрка/ав