Справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёна зноў будзе разбіраць суддзя Таццяна Лабацкая. Мінулы раз яна судзіла яго тыдзень таму, 12 снежня. Пазамінулы суд над вяскоўцам адбыўся 31 кастрычніка. Судзіў яго суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня.
16 лістапада 2022 г. Аляксандра Патапава прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі). Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сурʼёзна параненая. Пасля гэтага, 8 і 16 ліпеня 2022 г. ён размясціў у сацыяльнай сетцы "Одноклассники" два каментары, якія экспертыза палічыла абразлівымі. Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён выйшаў на волю сёлета ўвесну.
Яшчэ да пачатку крымінальнага пераследу Аляксандра Патапава ўжо каралі па ч.2 арт.19.11 КаАП.
Віцебская Вясна/ав