Беларуская Служба

На 9,5 % выраслі за год рэальныя даходы беларусаў - Белстат

17.12.2024 15:01
Сярэдні беларус траціць у дзень 26 рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

У студзені-кастрычніку 2024 года рэальныя грашовыя даходы (даходы з улікам інфляцыі) насельніцтва Беларусі павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Згодна з важнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рост згаданых даходаў павінен скласці 3,5%.

У 2023 годзе рэальныя даходы, паводле Белстата, выраслі на 6,3%, а ў 2022 годзе скараціліся на 3,6%.

Таксама паводле звестак Белстата, студзені-лістападзе бягучага года беларусы сталі плаціць у крамах, кавярнях і рэстаранах на 16,4% больш.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў больш за 26 рублёў супраць больш за 22,5 за аналагічны перыяд 2023-га.

У студзені-лістападзе 2024 года рознічны тавараабарот склаў 80,8 млрд рублёў, то бок павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 111,8 % (у супастаўных цэнах).

аз